Эмблема школы - БЕЛ.gif
Лесхоз лого.png
florafauna.png
parthner_4.png
апб лого.gif
Дикая природа бкларуси.png
046136_107076.png
logo--square-160x160.png

© 2018 ЗЕЛЁНЫЙ ПОРТАЛ Чечерского района

Тапанімічны комплекс аграгарадка Матнявічы і яго ваколіц

Описание исследования

Тапанімічны комплекс аграгарадка Матнявічы і яго ваколіц

 

Выканалі

Грамянкова Валерыя Уладзіміраўна,

Цярэшчанка Дзмітрый Міхайлавіч

вучні 9 класа

Кіраўнік

Еўдакіменка Ганна Іванаўна,

настаўнік геаграфіі

                                            Змест

УВОДЗІНЫ

КЛАСІФІКАЦЫІ  ТАПОНІМАЎ  ПА  ПАХОДЖАННІ

ТАПОНІМЫ  АГРАГАРАДКА  МАТНЯВІЧЫ  І  ЯГО  ВАКОЛІЦ

2.1 Працэс вывучэння тапанімічнага багацця аграгарадка Матнявічы

2.2 Размеркаванне тапонімаў вывучаемай тэрыторыі па тыпах геаграфічных аб’ектаў

2.3 Класіфікацыя мясцовых тапонімаў па паходжанні

2.4 Аналіз геаграфічнага размяшчэння тапонімаў

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС  ВЫКАРЫСТАНЫХ  КРЫНІЦ

ДАДАТКІ

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

З даўніх часоў людзей цікавілі назвы геаграфічных аб’ектаў, іх паходжанне і гісторыя фарміравання. Звязана гэта з тым, што кожная назва мае пэўны сэнс. Тапонімы з’яўляюццааб’ектыўнымі крыніцамі інфармацыі аб асаблівасцях геаграфічных умоў. Іншымі словамі, валодаюць значным інфармацыйным патэнцыялам. Пад інфармацыйным патэнцыялам тапонімаў разумеюць сукупнасць геаграфічнай інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў назве, мае навуковае і практынае значэнне, адлюстроўвае спецыфіку прыродных умоў і рэсурсаў, асаблівасці іх засваення ў працэсе гаспадарчай дзейнасці [1, с. 4].

 

Вывучэннем паходжання, сэнсавага значэння і распаўсюджання назваў геаграфічных аб’ектаў займаецца тапаніміка. Аб’ектам вывучэння гэтай навукі з’яўляюцца геаграфічныя назвы, або тапонімы. Без тапонімаў немагчыма наша існаванне, таму што яны сустракаюцца паўсюль, вакол кожнага чалавека, на іх выхоўваюцца цэлыя пакаленні людзей.

 

Развіццё айчыннай тапанімікі звязана з працамі Б.А. Жучкевіча ў 70–80-х гг., які падрыхтаваў тапанімічны слоўнік, навучальныя дапаможнікі па тапаніміцы Беларусі. З сучасных тапанімічных даследаванняў можна адзначыць працы Г.Я. Рылюка, А.Ф Рогалева [2, с. 40].

 

У тапаніміцы зараз адбываецца назапашванне моўных фактаў па асобных рэгіёнах, што і падкрэслівае актуальнасць кожнага даследавання па невывучаных або малавывучаных тэрыторыях. Яшчэ адзін факт, які павышае актуальнасць кожнага тапанімічнага даследвання, асабліва ў сельскай мясцовасці: яшчэ жывуць у вёсках людзі, якія памятаюць гісторыю ўзнікнення мясцовых назваў, з’яўляюцца непасрэднымі ўдзельканімі падзей, асваення і выкарыстання прыродных рэсурсаў і аб’ектаў, гісторыя якіх адлюстравана ў тапонімах. Толькі яны могуць даць дакладную інфармацыю аб назвах канкрэтнай тэрыторыі.

 

Мэта гэтага навуковага даследвання: вывучэнне комплекса тапонімаў аграгарадка Матнявічы і яго ваколіц.

 

Зыходзячы з пастаўленай мэты, неабходна вырашыць наступныя задачы:

– разгледзець існуючыя класіфікацыі тапонімаў;

– даследваць існуючыя тапонімы вывучаемай тэрыторыі і скласці тапанімічны слоўнік;

– скласці карту гідронімаў для замацавання сабранай інфармацыі і зручнасці яе далейшага выкарыстання ў адукацыйных мэтах;

– правесці аналіз паходжання і размяшчэння тапонімаў па тэрыторыі, прылягаючай да аграгарадка Матнявічы.

 

У ходзе работы былі выкарыстаны наступныя метады: агляд літаратуры па тэме, вывучэнне даведачных матэрыялаў, іх аналіз;сбор тапанімічнай інфармацыі ў ходзе апытання мясцовых жыхароў аграгарадка Матнявічы і вёскі Рэпішча; картаграфічны і параўнальны метады. Для пабудавання тапанімічнай карты былі выкарыстаны картаграфічныя матэрыялы ДСЛГУ «Чачэрскі спецлясгас» і спутнікавыя фотаздымкі, атрыманыя з электроннага рэсурсу GoogleMaps.

 

 

 

1 КЛАСІФІКАЦЫІ ТАПОНІМАЎ ПА ПАХОДЖАННІ

У цяперашні час навуковыя даследаванні найбольш дынамічна і плённа развіваюцца на перасячэнні некалькіх навуковых абласцей. Такой з'яўляецца і тапаніміка – навука аб геаграфічных назвах. Як галіна ведаў, яна актыўна развіваецца на працягу доўгага часу, але цікавасць да яе як з боку навукоўцаў, так і звычайных людзей не змяншаецца, а ўвесь час узрастае.

 

Геаграфічныя назвы або тапонімы – найважнейшы кампанент геаграфіі. Яны ўтвараюць своеасаблівую сувязь паміж чалавекам і геаграфічным аб'ектам, не толькі паказваючы яго месца на паверхні планеты, але і даючы цікавую і, часта, вельмі важную навуковую інфармацыю.

 

Геаграфічныя назвы – гэта адлюстраванне светаадчування людзей, іх культуры, побыту, звычаяў, псіхалагічнага стану. Яны з'яўляюцца неад'емнай часткай сучаснай цывілізацыі і ўяўляюць сабой унікальнае тапанімічнае асяроддзе, без якога немагчыма існаванне чалавецтва [3].

 

Уласныя назвы розных геаграфічных аб’ектаў – мораў, рэк, азёр, балот, ручаёў, каналаў, гарадоў, сёл, вёсак, пасёлкаў, вуліц, плошчаў, завулкаў, астравоў і г.д. – называюць тапонімамі (ад грэч. topos «месца» і опута «імя»). Кожны тапонім не проста ўзнік сам па сабе, у ім зафіксаваліся адметныя прыкметы геаграфічных аб’ектаў, розныя бакі чалавечага жыцця, канкрэтныя гістарычныя падзеі або асобы, асаблівасці ландшафту, якія сталі прычынай яго ўзнікнення [4, с. 185–186].

 

Сукупнасць геаграфічных назваў пэўнай мясцовасці складае тапанімію. Тапонімы ў залежнасці ад выдзеленых імі аб’ектаў падзяляюць на зоны, або разрады, віды, класы, у выніку часу ў межах тапаніміі адрозніваюць айконімы (назвы населеных пунктаў), гідронімы (назвы водных аб’ектаў), урбанонімы (назвы ўнутрыгарадскіх аб’ектаў), мікратапонімы(назвы дробных геаграфічных аб’ектаў). Унутры кожнага тыпу магчыма яшчэ больш дробнае дзяленне (Дадатак 1). Паміж гэтымі відамі ёсць шмат агульнага: спосабы намінацыі і ўтварэння, структура, яны актыўна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, пераходзячы без змен ці са зменамі з аднаго віда ў другі [4, с. 11]. 

 

Тапаніміка як вучэнне аб геаграфічных назвах даследуе не толькі іх паходжанне, але і іх лёс, прычыны змены, умовы ўзнікнення. Геаграфічныя назвы ўзнікалі ў пэўныя гістарычныя перыяды. Яны з'яўляюцца храналагічным сведчаннем гістарычных падзей. Тапонімы змяняліся ў часе па форме, зместу, распаўсюджваліся ў залежнасці ад канкрэтных падзей гісторыі. Вайны, міграцыі насельніцтва, этнічныя кантакты накладваюць свой адбітак на тапонімы. Кожная гістарычная эпоха характарызуецца сваім наборам геаграфічных назваў. Яны ўтвараюць своеасаблівыя розначасовыя тапанімічныя пласты. Многія тапонімы згадваюцца ў гістарычных дакументах (летапісах, пісцовых кнігах, граматах і г.д.) і таксама з'яўляюцца аб'ектамі гістарычнага вывучэння. Такім чынам, тапаніміка цесна звязана з гістарычнай навукай.

 

Вялікае значэнне мае тапаніміка ў геаграфіі. Геаграфічныя назвы – найважнейшы элемент карты. Яны маюць прасторавую прывязку, распавядаюць пра характар засялення, асваення і гаспадарчага выкарыстання тэрыторыі. У тапаніміі адлюстраваны асаблівасці прыроды таго ці іншага рэгіёну. Геаграфічныя назвы дазваляюць рэканструяваць ландшафты мінулых эпох. Правільнае разуменне тапаніміі дае географам багаты матэрыял для пазнання прыродных ландшафтаў, характару гаспадарчай дзейнасці насельніцтва, этнічнай прыналежнасці. Менавіта географы ведаюць народныя геаграфічныя тэрміны, многія з якіх ўтвараюць тапонімы. Правільнае напісанне тапонімаў вельмі важна для картаграфіі.

Сярод тапонімаў ёсць старажытныя і тыя, што ўзніклі пазней. Некаторыя запазычаны з іншых моў, але ўтвораны па законах беларускай мовы. Яны сведчаць пра кантакты тагачаснага насельніцтва з іншымі народамі. У іх можа захавацца агульнае вядомае нам  слова, якое даўно выйшла з ужытку разам са знікненнем прадметаў і паняццяў або заменай іх іншымі словамі. Рэліктавыя тапонімы захоўваюць старажытны пласт лексікі, таму нам сёння незразумелыя. Аналіз такіх ўласных назваў дае цікавыя звесткі пра жыццё нашых продкаў: як і калі яны засяліліся, якія былі ў іх тыпы паселішчаў, чым займаліся, як асвойвалі землі, што на іх вырошчвалі, якая была навакольная прырода. Вельмі трапна ахарактарызаваў тапонімы М.Л. Надзеждзін: «Назвы – мова Зямлі, а Зямля ёсць кніга, дзе гісторыя чалавецтва запісана ў геаграфічнай наменклатуры».

 

Назвы дробных аб’ектаў разнастайныя па форме і дадзены на мове тых насельнікаў, якія заснаваліся на іх берагах. Яны адлюстроўваюць вялікі аб’ём паняццяў, выкарыстоўваюць мясцовую лексіку, аднак тым не менш свае сакрэты раскрываюць незаўсёды нават да сённяшняга дня. Сярод іх застаюцца нерастлумачаныя назвы.

 

Уласныя назвы ўзнікаюць рознымі шляхамі ў залежнасці ад часу, месца, умоў, у якіх знаходзяцца аб’екты. Прынцыпы намінацыі, ці называння, залежаць ад відаў тапонімаў. За аснову імя аб’екта людзьмі бярэцца якая-небудзь характэрная прыкмета, што на той час здаецца ім самай значнай [5, c.185]. Характэрнай прыкметай можа быць памер, форма, колер вады, характар расліннасці і жывёльнага свету. Таксама часта назвы геаграфічных аб’ектаў цесна звязаны з жыццём і гаспадарчай дзейнасцю меснага насельніцтва.

 

Зыходзячы з сэнсавай нагрузкі тапоніма, А.М. Селішчаў устанаўлівае наступныя групы іх паходжання:

1) назвы ад імёнаў і мянушак людзей;

2) назвы ад абазначэння прафесіі, заняткаў насельніцтва;

3) назвы па сацыяльна-маёмаснай прыкмеце і становішчу;

4) назвы, звязаныя з адміністрацыяй і ўладай;

5) назвы, якія адлюстроўваюць этнічны характар насельніцтва;

6) назвы, якія паказваюць на спецыфіку ландшафту, характэрныя асаблівасці выгляду і забудовы населенага пункта;

7) назвы з абстрактным значэннем.

 

Б.А. Жучкевіч дзеліць тапонімы на 8 груп, куды ўваходзяць тапонімы, якія ўзніклі на аснове:

1) прыродных прыкмет мясцовасці;

2) сацыяльна-эканамічных паняццяў;

3) прыкмет самога прадмета;

4) назвы патранімічныя;

5) мігранты;

6) тапонімы рэлігійнага і культавага паходжання ;

7) назвы мемарыяльныя;

8) этымалагічна не даследаваныя [4, с. 18].

 

Калі сабраць і прааналізаваць прыклады тапонімаў, можна вылучыць іх асобныя групы і ўсталяваць спецыфіку назваў канкрэтнай тэрыторыі. Прыведзеныя вышэй прыклады класіфікацый паслужылі падмуркам для распрацоўкі мясцовай сістэмы клаісфікцыі назваў, на вывучаемай тэрыторыі. Так, напрыклад, у ваколіцах вёскі матнявічы няма назваў рэлігійнага паходжання, назваў мігрантаў, але маюцца назвы, узнікненне якіх звязана з пэўнымі гістарычнымі падзеямі.

2 ТАПОНІМЫ  АГРАГАРАДКА  МАТНЯВІЧЫ  І  ЯГО  ВАКОЛІЦ

2.1 Працэс вывучэння тапанімічнага багацця аграгарадка Матнявічы

Зыходзячы са спецыфікі краязнаўчай даследчай работы, да якой адносіцца і вывучэнне мясцовых тапонімаў, вывучэнне геаграфічных аб’ектаў, іх характарыстык, гісторыі і назваў ажыццяўляецца пераважна сіламі даследчыкаў. Існуючыя літаратурныйя крынініцы, даведнікі і слоўнікі не могуць адлюстраваць разнастайнасць і багацце геаграфічных назваў кожнай канкрэтнай тэрыторыі.

 

Таму ў ходзе даследвання спачатку былі прааналізаваны матэрыялы з літаратурных і інтэрнэт-рэсурсаў. Атмыманыя веды дазволілі стварыць падмурак для распрацоўкі клаісіфікацыі мясцовых тапонімаў па групах у залежнасці ад тыпу геаграфічнага аб’кта, а таксама ад гісторыі паходжаня самой назвы.

 

Збор тапанімічнай інфармацыі ажыццяўляўся ў ходзе апытання мясцовых жыхароў, якія добра знаёмы з мясцовай тапаніміяй, ведаюць месцазнаходжанне аб’ектаў намінацыі і паходжанне назваў. Так найбольшая частка іфармацыі была атрымана з дапамогай наступных жыхароў:

– Серыкаў Іван Пятровіч 1931 года нараджэння – усё жыццё пражыў у вёсцы Матнявічы;

– Халяўкін Мікалай Мікалаевіч 1950 года нараджэння – нарадзіўся і вырас у вёсцы Рэпішча, а потым пераехаў і па сённяшні дзень жыве ў вёсцы Матнявічы;

– Патапенка Мікалай Мікалаевіч – вальшчык лесу, егер, усё жыццё пражыў у вёсцы Матнявічы;

– Цярэшчанка Міхаіл Іванавіч – ляснік, добра ведаць лес і аб’екты, размешчаныя там – гэта спецыфіка работы працаўніка лясной гаспадаркі;

– Еўдакіменка Іван Мікалаевіч – майстар лесу, нарадзіўся і вырас у вёсцы Вецвіца, па сённяшні час жыве ў вёсцы Матнявічы.

 

Усе атрыманыя тапонімы былі занесены ў тапанімічны слоўнік вывучаемай тэрыторыі (Дадатак 2). Назвы класфіцыраваны на группы па тыпах геаграфічных аб’ектаў і на группы па паходжанню.

 

Таксама пры зборы тапанімічнай інфармацыі быў выкарыстаны картаграфічны метад. Усе тапонімы адразу фіксіраваліся на карце-аснове, атрыманай пры капіраванні карты лясоў Чачэрскага лясніцва. Па заканчэнні работы была створана самастойная карта тапонімаў ваколіц аграгарадка Матнявічы (Дадатак 3). У далейшым плануецца выкарыстанне атрыманай карты ў рабоце па папулярызацыі краязнаўчых ведаў сярод вучняў школы і насельніцтва вёскі.

2.2 Размеркаванне тапонімаў вывучаемай тэрыторыі па тыпах геаграфічных аб’ектаў

Паходжанне тапонімаў цесна звязана з тыпамі геаграфічных аб’ектаў, адносна якіх ажыццяўляецца намінацыя. Так, вельмі часта тапонім утрымлівае ў сабе найменне тыпу аб’екта, без якога тапонім губляе сэнс. Напрыклад, Завод, Вялікае Балота, Кысцеў Сенакос.

 

Тапанімічная карта мясцовасці таксама залежыць ад традыцыйных відаў заняткаў насельніцтва, прыродных умоў і ступені іх асвоенасці. У даследванні вывучана сельская мясцовасць, таму вялікая колькасць тапонімаў належыць былым і існуючым гаспадарчым аб’ектам (Табліца 1, Дадатак 4).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Жыццё ў вёсцы заўсёды цесна звязана з лесам і воднымі аб’ектамі, таму вялікую ўвагу насельніцтва надавала намінацыі ўчасткаў лесу, балотаў, азёр і сажалак. Такіх буйных і важных аб’ектаў, як рэкі на абмежаванай тэрыторыі звычайна не шмат, таму колькасць назваў рэк значна менш найменняў балот.

 

Адносна роўным рэльефам, без значных ваганняў адносных вышынь можна растлумачыць  меньшую колькасць аронімаў. Часцей за ўсё гэта нават не самайстойныя тапонімы, а назвы, якімі называюць і форму рэльефу і лес, які на ёй размешчаны. Напрыклад Курацкі Востраў, Маркаў Лог.

 

Такім чынам, размеркаванне тапонімаў па групах геаграфічных аб’ектаў яшчэ раз падкрэслівае іх цесную узаемасувязь з характарам жыццядзейнасці насельніцтва. Намінацыя адбывалася ў адносінах толькі да тых аб’ектаў, якія маюць важнае значэнне для жыхароў сескай мясцовасці. 

2.3 Класіфікацыя мясцовых тапонімаў па паходжанні

«Спектр» звестак, што знаходзіліся ў аснове ўтварэння тапонімаў, даволі разнастайны (Табліца 2, Дадатак 4). Так, базай для ўзнікнення геаграфічных назваў у ваколіцах вёскі Матнявічы з’явіліся сельскагаспадарчыя землі і імёны іх карыстальнікаў. Назвы, якія адлюстроўваюць тып гаспадарчага аб’екта складаюць 33 % ад агульнай колькасці тапонімаў. Часта яны спалучаюцца з патранімічнымі назвамі, утвараючы комплексныя па паходжанні тапонімы: Вуліціна Ляда, Маратава Пасека.

 

Уласныя назвы геаграфічных аб’ектаў распавядаюць пра занятак, матэрыяльную i духоўную культуру тагачаснага насельніцтва. Утваральныя асновы многіх тапонімаў суадносяцца з назвамі спосабаў распрацоўкі зямельных участкаў. Асноўны з ix падсечна-агнявы, таму у ваколіцах вёскі Матнявічы шмат тапонімаў, у аснове якіх маецца тэрмін «ляда»: Лямешкава ляда, Міроськава ляда.

 

Тагачасны раслінны свет адлюстраваны ў назвах лясоў. У іх замацаваны назвы драўнінных парод (Восава), сукупнасць дрэў (Чамярное), травяністых раслін (Бальшы Мох, Паплаўцы). Многія назвы лясоў спалучаюцца з назвамі аронімаў: Бярозавы Востраў, Арэхава Лагчына.

 

Асновы многіх тапонімаў характарызуюць былыя тапаграфічныя асаблівасці i навакольны ландшафт: Кулдопіна, Тапільца.

 

Асобныя найменні з’яўляюцца своеасаблівымі арыенцірамі на мясцовасці: возера Цэнтральнае, Засаддзе.

У асобную групу можна выдзеліць тапонімы, утвораныя ад айконімаў і гідронімаў, паблізу якіх яны знаходзяцца i назвы якіх адлюстраваны ў словаўтваральных асновах: Матнявічы, Глыбоцкія курганы, Матнявіцкі Кардон.

 

Вялікая група назваў ва ўтваральных лексемах захоўвае разнастайныя характарысткі саміх аб’ектаў: указанне на асаблівасці вады – Мутнянка, колер глебы – Ржавец. Аб ступені характары донных адкладаў і глебаўтваральных парод распавядаюць такія назвы, як Тарфяное Балота, Жоўтыя Пяскі.

 

Чалавек праз назвы выражаў свае адносіны да аб’ектаў, падкрэсліваючы іх асноўныя якасці з дадатнага або адмоўнага боку: Любіча, Тапільца.

 

Невялікую, але вельмі цікавую і важную для вывучэння гісторыі мясцовасці групу складаюць назвы, якія ўзніклі ў сувязі з пэўнымі гістарычнымі падзеямі і часам утварэння аб’ектаў. Так вёска Вецвіца атрымала сваю назву ад населенага пункта ў Гомельскай вобласці – Ветка, куды рассяляліся стараверы, якія шукалі спакойнае ад праследванняў месца. Тыя, хто пайшлі глыбей у міжрэчча Дняпра і Сажа ўтварылі меньшае паселішча і назвалі яго Вецвіца.

 

Не ўсе сённяшнія назвы арыентуюць на рэальную характарыстыку геаграфічных аб’ектаў. З многімі назвамі за працяглы час адбыліся значныя змены: Бярозавы Востраў зараз з’яўляецца полем, а не ўчасткам бярозавага лесу. Іншыя ў выніку гаспадарчай дзейнасці сталі губляць першасныя найменні і набываць «новыя». Так, участак рэчкі Любічы пасля меліярацыі часам называюць проста Шлюз.

 

Значэнне ўтваральных асноў большасці тапонімаў зразумелае, лёгка ўстанаўліваецца. Тым не менш вылучаецца група назваў з «зацемненай» ці спрэчнай семантыкай: Сапрыкі, Прачалесня, Снажы, Трасцянец, Трасны.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Наяўнасць тапонімаў з незразумелым значэннем тлумачыцца тым, што некаторыя паняцці не былі ў свой час зафіксаваны вучонымі ў слоўніках i зніклі. Адносна паходжання асобных назваў на сённяшні дзень можна выказаць гіпотэзы і меркаванні. Так, адносна тапоніма возера Чорныя Камяні існуе наступная гіпотэза: гэта возера багатае на рыбу, раней там вельмі добра было вудзіць рыбу і нехта з мясцовых жыхароў пажартаваў фразай з кінафільма «Брыльянтавая рука»: «Клёў, як на Чорных Камянях!». І назва замацавалася. Чорных камянёў і наогул камянёў ці валуноў у ваколіцах возера няма, таму на сённяшні дзень гэта адзіная версія паходжання назвы.

 

У тапаніміі, як бачым, праяўляюцца факты гісторыі народа, фізіка-геаграфічныя ўмовы пражывання i іншыя бакі жыцця чалавека. Многія назвы тояць у сабе яшчэ шмат загадак. На жаль тапонімы дробных геаграфічных аб’ектаў не зафіксаваны лексікаграфічнымі крыніцамі поўнасцю. Гэта тлумачыцца найперш цяжкасцямі збору фактычнага матэрыялу. Аднак у правядзенні такой работы iснуe пільная патрэба, бо сыходзіць з жыцця пакаленне людзей, якое б расказала нам пра ўзнікненне назваў. Знікаюць i самі назвы.

2.4 Аналіз геаграфічнага размяшчэння тапонімаў

Па выніках сбору інфармацыі аб тапонімах мясцовасці ў ваколіцах вёскі Матнявічы была састаўлена карта тапонімаў, якая дазваляе зрабіць аналіз геаграфічнага размяшчэння дробных аб’ектаў і прасачыць заканамернасці іх намінацыі (Дадатак 5).

 

Пры аглядзе карты адразу можна заўважыць, што гаспадарчыя аб’екты размешчаны непасрэдна паблізу ад вёсак, што тлумачыцца зручнасцю працы на блізкіх пляцоўках. З арэалам распаўсюджання гаспадарчых аб’ектаў амаль поўнасцю супадае вобласць распаўсюджання патранімічных назваў. Гэта зразумела, таму што назвы, утвораныя ад імёнаў і мянушак людзей, атрымліваюць часцей за ўсё антрапагенныя аб’екты: ляды, пасекі, штучныя азёры, дарогі і гт.д.

 

Не вельмі зручныя для гаспадарчага засваення тэрыторыі аб’екты, такія як узвышшы, яры, лагчыны, тэрытарыяльна не супадаюць з гаспадарчымі аб’ектамі, таму большая частка аронімаў не пересякаецца з гаспадарчымі і патранімічнымі назвамі. У асноўным аронімы сустракаюцца кольцам вакол асвоеных пад сельскую гаспадарку тэрыторый.

 

Асабліва трэба адзначыць вялікую долю гелонімаў сярод усіх назваў водных аб’ектаў. Яны размешчаны раўнамерна па ўсёй вывучанай тэрыторыі. Гэта тлумачыцца двума прычынамі. Па-першае, значная забалочанасць мясцовасці. Па-другое, балоты гэта і крыніца прыродных багаццяў, такіх як журавіны, буякі, брусніцы, лекавыя травы, мох сфагнум для ўцяплення жылля, і ў той жа час аб’ект павышанай небяспекі для транспарту і асобных падарожнікаў. Пагэтаму ім надзялялася асаблівая ўвага. Толькі мясцовыя жыхары ведалі ўсе балоты ў лесе, сцежкі праз іх.

 

Назвы частак лесу ахопліваюць найбольшыя па плошчы аб’екты. Гэта тлумачыцца адсутнасцю выразных межаў паміж рознымі ўчасткамі лесу, відамі расліннасці.

 

Калі разглядаць тапанімічны комплекс мясцовасці ў цэлым, то больш шчыльна тапонімы размешчаны паблізу ад населеных пунктаў. Пры аддаленні ад іх колькасць вядомых назваў змяншаецца. Па-першае, не ўсе жыхары вёскі ажыццяўляюць сваю дзейнасць на вялікай адлегласці ад свайго месца жыхарства. Па-другое, назвы аддаленых аб’ектаў часцей за ўсё узнікаюць ужо з удзелам жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў. Часцей за ўсё яны або не супадаюць з тым, як называць мясцоваць жыхары розных вёсак, або аказваюцца проста невядомымі для немясцовых людзей.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Назвы дробных мясцовых аб’ектаў маюць вялікую каштоўнасць для вывучэння мовы і гісторыі народа, бо менавіта назвы надоўга фіксуюць шлях развіцця, найважнейшыя імёны і падзеі абмежаванай мясцовасці.

 

Па выніках сбору тапанімічнай інфармацыі была распрацавана мясцовая класіфікацыя тапонімаў. Уласныя назвы ўзнікаюць рознымі шляхамі ў залежнасці ад часу, месца, умоў, у якіх знаходзяцца аб’екты.

 

Прынцыпы намінацыі залежаць ад відаў тапонімаў. За аснову імя аб’екта людзьмі бярэцца якая-небудзь характэрная прыкмета, што на той час здаецца ім самай важнай.

 

У ваколіцах аграгарадка Матнявічы найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца назвы сельскагаспадарчых аб’ектаў. Часцей за усё ў іх аснове ляжыць тып аб’екта і імя або мянушка чалавека, жыццё якога нейкім чынам было звязана з названым аб’ектам.

 

Таксама распаўсюджанымі з’яўляюцца тапонімы, якія адлюстроўваюць якасныя характарыстыкі саміх аб’ектаў: памер, склад глебы, форму. Шмат назваў адлюстроўваюць асаблівасці расліннага свету тэрыторыі.

 

У асобную групу можна выдзеліць назвы дробных геаграфічных аб’ектаў, утвораныя ад айконімаў і патамонімаў.

 

Нешматлікімі, але значнымі з’яўляюцца назвы, узнікненне якіх звязана з пэўнымі гістарычнымі падзеямі.

Адносна высокая ступень асвоенасці тэрыторыі магчыма можа растлумачыць малую распаўсюджанасць назваў, якія адлюстроўвалі б жывёльны свет мясцовасці.

 

Па выніках даследвання складены тапанімічны слоўнік мясцовасці і састаўлена тапанімічная карта. Гэтыя матэрыялы плануецца памножыць для правядзення краязнаўчай адукацыйнай работы з вучнямі ў школе, а таксама з жыхарамі аграгарадка Матнявічы. Аформленыя выданні папоўняць фонд школьнага краязнаўчага музея.

 

Самым важным у выкананым даследванні з’яўляецца тое, што каштоўнае тапанімічнае багацце Матнявіцкай зямлі цяпер не знікне і не растварыцца ў часе, а будзе надзейна захавана як на электронных, так і на папяровых носьбітах.

СПІС  ВЫКАРЫСТАНЫХ  КРЫНІЦ

1 Басик, С.Н. Практикум по курсу «Общая топонимика» / С.Н. Басик. – Мн.: изд. БГУ, 2006. – 19 с.

2 Бpилевский, М.Н. География Беларуси. Учебное пособие. / M.Н. Бpилевский, Г.C. Cмолякoв, Н.T. Яльчик. – Mн.: Hapoднaя acвeтa, 2006. – 375 с.

3 Басик, С.Н. Общая топонимика. Пособие для студентов / С.Н. Басик. – Мн.: изд.БГУ, 2006. – 102 с.

4 Жучкевич, В.А. Общие и региональные закономерности тапонимики. Автореф. д-ра геогр. наук / В.А. Жучкевич. – Мн.: изд. БГУ, 1970. – 28 с. 

5 Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. – Мн.: изд. БГУ, 1974. – 448 с.

6 Мурзаев, Э.М. Словарь народных географических терминов [Текст] / A.M. Мурзаев. – М.: Мысль, 1988. – 418 с.

7. Яшкін, І.Я. Беларускія геаграфічныяназвы. Тапаграфія.  Гідралогія / І.Я. Яшкін; рэд.д.філ.н.М.В. Бірыла. – Мн.: Навукаiтэхніка, 1971. – 256 с.

8 Свободная энциклопедия «Википедия» [Электронный ресурс] / Режим доступа: https://ru.wikipedia.org. – Дата  доступа: 07.09.2017

9 Памяць: Гіст.–дакум. хроніка Чачэрска и Чачэрскага раёна / Г.П. Пашков (гл.ред.) и др. – Мн.: БелЭн, 2000. – 741 с.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
ДАДАТАК 3
Карта мікратапонімаў аграгарадка Матнявічы і яго вакіл размешчана ў пачатку старонкі. Спампаваць і паглядзець поўны фармат карты можна клікнуўлы па кнопцы.
This site was designed with the
.com
website builder. Create your website today.
Start Now